Семінар «Падрыхтоўка да алімпіяды»

25 кастрычніка на базе БДТУ прайшоў семінар для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па тэме «Падрыхтоўка да алімпіяды».

Семінар правёў кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта Уладзімір Куліковіч. Аўтар шэрагу кніг і дапаможнікаў па беларускай мове, сярод якіх «Сучасная беларуская арфаграфія», «Гучанне беларускага слова», «Новае ў беларускай арфаграфіі».

Падчас семінара адбылася прэзентацыя кнігі У. І. Куліковіча «Дзённік алімпіёніка».

Читайте также: