«Імя ў гісторыі»: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч – 210 г. з дня нараджэння

4 лютага 2018 года адзначаецца 210 год з дня нараджэння
Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч — класік беларускай літаратуры,
адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры і драматургіі,
паэт, тэатральны і грамадскі дзеяч.
Пісаў па-беларуску і па-польску. Творчую дзейнасць пачаў з оперных лібрэта. Як драматург і акцёр дэбютаваў у Мінску, паставіўшы аперэту «Рэкруцкі яўрэйскі набор» (1841).
У 1850-я г. распрацоўваў новыя жанравыя формы — вершаванае апавяданне і аповесць, баладу, вытрыманыя ў павучальна-дыдактычным духу.
Творы: «Пінская шляхта», «Залёты», «Шчароўскія дажынкі» і «Купала» і іншыя.

Творы В. Дуніна-Марцінкевіча ў фондзе бібліяітэкі БДТУ:

  1. Люблю наш край… [Тэкст] : Валожыншчына літаратурная : паэзія, проза, драматургія, публіцыстыка, ліставанне : [зборнік] / Сымон Будны [и др.] ; [укладанне, падрыхтоўка тэкстаў і каментарый В. Рагойшы] . — Мінск : Мастацкая літаратура, 2006. — 494, [2] с. : іл., [8] л. каляр. іл. — (Беларусь літаратурная: заснавана ў 2003 г.). — Змест: аўтары: С. Будны, В. Дунін-Марцінкевіч, М. Здзяхоўскі, Стары Улас, Ф. Рушчыц, А. Зязюля, К. Здзяхоўскі, К. Стахоўскі, У. Луцэвіч, К. Буйло і інш. — ISBN 985-02-0857-0 : 22940р.
  2. Дунін-Марцінкевіч, Вінцэнт Іванавіч. Збор твораў [Тэкст] : у 2 т. Т. 2 : Вершаваныя аповесці і апавяданні. Вершы. Публіцыстыка. Лісты і пасланні. Пераклады. Dubia / Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч ; [укладанне з тэксталагічнай падрыхтоўкай, пераклады Язэпа Янушкевіча ; навуковы рэдактар Генадзь Кісялёў]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. — 597, [3] с. : іл., [8] л. іл. — ISBN 978-985-02-0974-0. — ISBN 978-985-02-0976-4 (Т. 2) : 15460р.
  3. Дунін-Марцінкевіч, Вінцэнт Іванавіч. Выбраныя творы [Тэкст] / В. Дунін-Марцінкевіч ; [уклад., камент. Я. Янушкевіч]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2001. — 237, [2] с. — ISBN 985-02-0507-5 : 1375-00.