100 год з дня нараджэння Васіля Фёдаравіча Хомчанкі

Васіль Фёдаравіч Хомчанка — беларускі пісьменнік. Скончыў Ваенна-юрыдычную акадэмію ў Маскве (1951). У 1937 годзе рэпрэсіраваны і асуджаны на 4 гады пазбаўлення волі. Пакаранне адбываў у ніжне-Амурскім лагеры. Вызвалены ў 1941. У 1941-68 у Савецкай Арміі. Рэабілітаваны ў 1969. У 1972-85 працаваў загадчыкам рэдакцыі выдавецтва «Мастацкая літаратура». Друкаваўся з 1934. Пісаў на беларускай і рускай мовах. Творы пераважна для дзяцей і юнацтва.