105 год з дня нараджэння Аркадзя Куляшова

Аркадзь Куляшоў — беларускі пісьменнік. Нарадзіўся 6 лютага 1914 года ў в. Саматэвічы Магілёўскай вобласці ў сям’і настаўніка.

Працаваў у рэдакцыі газеты «Чырвоная змена» (1934), на Беларускім радыё (1934—1936). У 1945—1946 — рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва», у 1958—1967 — начальнік сцэнарнага аддзела, галоўны рэдактар кінастудыі «Беларусьфільм». Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1934. Быў вялікім аматарам шахмат.

Першы верш надрукаваў у 1926 у клімавіцкай акруговай газеце «Наш працаўнік». У рэспубліканскім друку першыя вершы з’явіліся ў 1927 у часопісе «Чырвоны сейбіт».

«Пайшла, ніколі ўжо не вернешся, Алеся.
Бывай, смуглявая, каханая, бывай.
Стаю на ростанях былых, а з паднябесся
Самотным жаўранкам звініць і плача май».
Аркадзь Куляшоў