Вацлаў Ластоўскі — беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік, гісторык, філолаг, літаратуразнавец, этнограф, акадэмік АН Беларусі (1928).
У 1910 годзе Вацлаў Ластоўскі выдаў «Кароткую гісторыю Беларусі» — першую кнігу, у якой была спроба абгрунтаваць беларускі характар Вялікага княства Літоўскага.
Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў, —
бацькоў, якія гэтай мовай гаварылі. А хто саромеецца свае мовы, варты таго,
каб і яго добрыя людзі саромеліся, як вырадка, каб ім пагарджалі, як недалюдкам,
бо саромеючыся роднае мовы, ён крыўдзіць ня толькі дзядоў — бацькоў сваіх, але і увесь народ.Вацлаў Ластоўскі