Да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа

У 2017 годзе ў Беларусі адзначаюць 135-годдзе з дня нараджэння пясняра зямлі беларускай Якуба Коласа.

А радасць пачуеш, надзеі ўзаўюцца,
Каб добрыя весткі падаць,
Няхай тады струны твае засмяюцца
I песняю шчасця гучаць.
Якуб Колас «Водгулле»

У рамках рэспубліканскага фестывалю «Fest-Art.by» бібліятэка, літаратурны клуб «Ветліца» і кафедра беларускай філалогіі сумесна праводзяць «Коласаўскія чытанні».

Дата — 3 лістапада.
Час — 13.15.
Месца — студэнцкая чытальная зала (№1).

Праграма мерапрыемства:

  1. «Каласавіны» — да 135-годдзя з дня нараджэння Якуба Коласа.
  2. «Коласаўскія чытанні: чытаем творы Якуба Коласа разам».
  3. Конкурс чытальнікаў вершаў. (Прымаюць удзел беларускія і замежныя студэнты, супрацоўнікі БДТУ).

Якуб Колас — паэт, пісьменнік, настаўнік, грамадскі дзеяч, перакладчык, літаратурны крытык.
Нарадзіўся 3 лістапада (22 кастрычніка па старым стылі) 1882 года ў вёсцы Акінчыцы на Стаўбцоўшчыне ў сям’і лесніка.
Сапраўднае імя — Канстанцін Міцкевіч.
У друку дэбютаваў вершам на беларускай мове «Наш родны край» (14 верасня 1906 г., газета «Наша доля»).
У 1910 годзе ў Вільні выйшаў першы зборнік вершаў Якуба Коласа «Песні-жальбы».
Апавяданні «Казкі жыцця» (1921), паэмы «Новая зямля» (1923) і «Сымон-музыка» (1925) , аповесць «У палескай глушы» (1923), трылогія «На ростанях» (1955) — самыя вядомыя творы аўтара.
Народны паэт Беларусі (1926). Акадэмік АН Беларусі (1928). Заслужаны дзеяч навукі Беларусі (1944).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1946) за вершы ваеннага часу, Дзяржаўнай прэміі СССР (1949) за паэму «Рыбакова хата».


 

Читайте также: