26 лістапада — 90 год з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

26 лістапада Беларусь адзначыць 90-годдзе з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча. Сёння гэта чалавек, які мае вялікае значэнне для беларусаў і беларускай літаратуры. Але як усё пачыналася? ..

Аднойчы ў 1955 годзе на старонках мінскага часопіса «Полымя» з’явіўся новы аўтар. Тады малады выкладчык рускай славеснасці дэбютаваў у рэспубліканскім выданні вершам «Машэка». Нікому невядомы сельскі настаўнік ад асобы легендарнага змагара за свабоду беларускага народа распавядаў пра трагедыю  на берагах Дняпра …

Так пачаўся шлях  будучага беларускага класіка Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча ў вялікую літаратуру. Пісьменнік, публіцыст, паэт, перакладчык і драматург, сцэнарыст — усё гэта адзін чалавек, які сёння з’яўляецца найбольш яркай фігурай у беларускай літаратуры XX стагоддзя. І ўжо немагчыма ўявіць Беларусь, яе культуру і гісторыю без яго творчасці.

Творы Уладзіміра Караткевiча — гэта цудоўны i цудадзейны глыток жывой вады, якую павінен выпіць кожны жыхар нашай зямлі. І няма, напэўна, ні аднаго маленькага беларуса, які не чытаў бы выдатных твораў нашага класіка …

Узгадайце «Чорны замак Альшанскі» — і вы адчуеце непарыўную нітку часу. Каханне, вернасць, перамога дабра над злом — вечныя і ніколі не губляюць сваёй каштоўнасці. Дарэчы, Уладзімір Караткевіч сапраўды бываў у Гальшанах, і ўражанне ад змрочных руін замка якраз і сталі асновай яго кнігi «Чорны замак Альшанскі».


(Гальшанскi замак, фотаматэрыялы прадастаўлены дырэктарам бібліятэкі Знайдзюк С. Б.)

І родная зямля памятае свайго таленавітага сына. Памятае і ганарыцца ім — Караткевіча працягваюць чытаць не толькі па школьных і ўніверсітэцкіх праграмах, але і проста так, для душы. А гэта — лепшая ўзнагарода для кожнага творчага чалавека.

Да 90-годдзя з дня нараджэння нашага класіка ў бібліятэцы праходзяць выставы яго кнiг.

Запрашаем усіх жадаючых!

Читайте также: