70 год з дня нараджэння Яўгеніі Янішчыц

 Пачынаецца ўсё з любвi. А iнакш i жыць немагчыма.

Яўгенія Янішчыц — беларускі паэт, перакладчык.

Яўгенія Янішчыц1.jpg

Ты пакліч мяне. Пазаві…

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Там заблудзімся ў хмельных травах.
Пачынаецца ўсё з любві,
Нават самая простая ява.

І тады душой не крыві
На дарозе жыцця шырокай.
Пачынаецца ўсё з любві –
Першы поспех і першыя крокі.

Прыручаюцца салаўі,
І змяняюцца краявіды
Пачынаецца ўсё з любві –
Нават ненавісць і агіда…

Ты пакліч мяне. Пазаві.
Сто дарог за маімі плячыма.
Пачынаецца ўсё з любві.
А інакш і жыць немагчыма.