Да 90-годдзя з дня нараджэння Івана Сяркова

Сяркоў Іван Кірэевіч (4.1.1929, в. Пакалюбічы Гомельскага р-на- 27.5.1998), беларускі пісьменнік. Скончыў БДУ (1962). Працаваў у Гомельскай раённай газеце, на Гомельскай студыі тэлебачання, з 1977 адначасова сакратар Гомельскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Друкаваўся з 1957. У аповесцях «Мы з Санькам у тыле ворага» (1968), «Мы — хлопцы жывучыя» (1970), «Мы з Санькам у артылерыі» (1988) паказаў, як вясковыя падлеткі змагаліся супраць нямецка-фашыскіх акупантаў. Аўтар сцэнарыя тэлефільма «Мы -хлопцы жывучыя» (1974).