Дзень роднай мовы

19 лютага бібліятэка БДТУ сумесна з кафедрай беларускай філалогіі і клубам «Ветліца» праводзяць выставу літаратуры на 4 паверсе 4 корпуса (у 13.15), дзе чытачам прапануюць творы Шамякіна, Мележа і іншых беларускiх пісьменнікаў. Удзельнікі клуба арганізуюць чытанне вершаў беларускіх паэтаў.

Міжнародны дзень роднай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА. Ён штогод адзначаецца з 2000 года. Дні роднай мовы ў Беларусі пачалі ладзіцца дзяржаўнымі ўстановамі з 2009 года. Сэнс гэтага свята заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу.

Запрашаем усіх наведаць мерапрыемства!

Читайте также: