Дзень роднай мовы

21 лютага адзначаўся Дзень роднай мовы.

Бібліятэка БДТУ сумесна з кафедрай беларускай філалогіі арганізавала выставу беларускамоўных кніг, сярод якіх  асаблівае месца займалі выданні Ф.Скарыны.

У студэнцкай чытальнай зале адбылося паседжанне літаратурнага клуба «Ветліца». Гучалі розныя мовы свету, бо у кожнага чалавека родная мова свая. Супрацоўнікі універсітэта, беларускія і замежныя студэнты прачыталі творы беларускіх і замежных аўтараў — вершы, напісаныя на беларускай, рускай, арабскай, англійскай, бенгальскай, турэцкай і іранскай (фарсі) мовах.

Читайте также: