Фотавыстава «Пачуцці»

Бібліятэка Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта запрашае на аўтарскую фотавыставу Іны Варакса “Пачуцці”, якая экспануецца ў студэнцкай чытальнай зале.
Пачуцці… Усе мы ведаем пра існаванне суму, радасці, крыўды, гневу і кахання. Кім бы мы былі без пачуццяў? Калі чалавек кажа, што ў яго ўнутры пуста, няма нават злосці — гэта па-сапраўднаму страшна. Пачуцці робяць нас Жывымі. Гераіні аўтарскіх кадраў розныя. Яны адрозніваюцца і знешнасцю, і узростам. У іх вельмі розныя прафесіі. Ёсць сярод іх школьніцы, студэнткі, навучэнцы коледжа. Але іх аб’ядноўвае шчырасць, жывая «негламурная» пачуццёвасць, адкрыты погляд на свет і цікавасць да жыцця. 22 фотаздымка напоўнены рознымі фарбамі, на якіх хтосьці ўбачыць радасць, хтосьці — сум, а хтосьці —натхненне.
Галоўнае, што ёсць пачуцці, ёсць Жыццё…

Вам может также понравиться...