Імя ў гісторыі: 135 год з дня нараджэння Язэпа Лёсіка

Язэп Юр’евіч Лёсік — беларускі нацыянальны і палітычны дзеяч, пісьменнік, публіцыст, мовазнавец, педагог. Акадэмік АН БССР (1928).

Літаратурную дзейнасць пачаў як празаік. Першы яго апублікаваны твор — пераклад даўнейшай грэчаскай казкі «Геркулес і селянін» («Наша ніва», 1912). Кнігі Я. Лёсека ў 20-я гг. падвяргаліся значным цэнзурным праўкам. Прозе Я. Лёсіка ўласціва эпічнасць, псіхалагічная праўдзівасць. Ён па-мастацку выяўляў душу простага беларуса.

Язэп Лёсік — адзін з арганізатараў беларускіх курсаў, удзельнік Беларускага навуковага з’езда, член Інбелкульта.

У 1920-я гг. стварыў некалькі падручнікаў па беларускай мове: «Школьная граматыка», «Фанетыка», «Марфалогія», «Сінтаксіс».