Імя ў гісторыі

4 лістапада адзначаецца 130 гадоў з дня нараджэння беларускага пісьменніка і грамадскага дзеяча Цішкі Гартнага. Яго сапраўднае імя — Жылуновіч Зміцер Хведаравіч). Нарадзіўся ён у 1887 годзе ў г. Капыль Мінскай вобласці.
Друкавацца пачаў у 1908 годзе ў газеце «Наша Ніва». Выступаў як паэт, празаік, драматург, публіцыст, даследчык гісторыі беларускай літаратуры, крытык.
Першы зборнік «Песні» выдадзены ў 1913 годзе. Цішка Гартны — пачынальнік рабочай тэматыкі ў беларускай паэзіі і прозе.