Янка Маўр — 135 год з дня нараджэння

сапр.: Іван Міхайлавіч Фёдараў( 1883 — 1971)

 

 

беларускі пісьменнік, аўтар апавяданняў, аповесцяў і раманаў для дзяцей і моладзі

Адзін з заснавальнікаў беларускай дзіцячай літаратуры, заснавальнік прыгодніцкага і навукова-пазнавальнага жанраў у беларускай літаратуры, стваральнік першай беларускай навукова-фантастычнай аповесці. Аўтар кніг для дзяцей, п’ес, перакладаў.