Коласаўскія чытанні

3 лістапада 2017 года ў чытальнай зале №1 бібліятэкі БДТУ на вялікім перапынку ў рамках рэспубліканскага фестывалю «Fest-ART.by» адбыліся “Коласаўскія чытанні”. Мерапрыемства было прысвечана 135-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, празаіка, драматурга і аднаго з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і літаратурнай мовы Якуба Коласа.

З уступным словам выступіла кіраўнік літаратурнага клуба «Ветліца», выкладчык кафедры беларускай філалогіі Савіцкая Надзея Яўсееўна.

Падчас мерапрыемства былі праведзены акцыя “Чытаем разам” і конкурс чытальнікаў вершаў сярод студэнтаў 1–3 курсаў усіх факультэтаў.  Была нададзена ўвага такім вершам Якуба Коласа , як “Зіма”, “Дзед Мароз”, “Песня пры калысцы”, “Раздум’е” і іншыя. Больш за ўсё слухачоў уразіла чытанне  студэнткі першага курса факультэта ТТЛП Жураўлёвай Алены. Яна прачытала верш “Людскія слёзы”.

Таксама ў ходзе мерапрыемства былі прэзентаваны пераклады твораў Якуба Коласа на розныя мовы свету, а таксама ўласны пераклад верша “Кветка” на арабскую мову. Члены клуба “Ветліца” прадставілі слухачам уласныя вершы “Ветер прошептал: “Разлука” (Дудойць Аліна, 1 ФІТ–9), “Я вучуся ў Беларусі” (Іслам Махамед Мазэдул, слухач з Бангладэш) і іншыя.

Напрыканцы мерапрыемства замежныя студэнты (Сікдэр Мансур, Іслам Сайфул, Іслам Маршэд і інш.) выканалі беларускую песню “Купалінка”.

Читайте также: