Максім Гарэцкі — 125 год з дня нараджэння

Максім Іванавіч Гарэцкі

(18 лютага 1893, в. Малая Багацькаўка, Амсціслаўскі павет — 10 лютага 1938,Вязьма)

беларускі пісьменнік, дзеяч беларускага нацыянальна-дэмакратычнага адраджэння, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст

Карыстаўся літаратурнымі псеўданімамі Максім БеларусМ. Б. БеларусМ. Г.А. МсціслаўскіДзед КузьмаМацей МышкаМізэрыус Монус і іншымі; у сваіх творах таксама выступаў як Кузьма Батура і Лявон Задума.

У творчасці Гарэцкага вызначаюцца наступныя перыяды (так, як іх акрэсліў Г. Гарэцкі ў лісце да А. Адамовіча):

  • 1912—1913: Горацкі першы;
  • 1913—1914: Віленскі першы;
  • 1914—1917: часу імпэрыялістычнай вайны;
  • 1917—1919: пачатку Кастрычніцкай рэвалюцыі;
  • 1919—1923: Віленскі другі;
  • 1923—1926: Мінскі першы;
  • 1926—1928: Горацкі другі;
  • 1928—1930: Мінскі другі;
  • 1931—1935: Вяцка-Кіраўскі;
  • 1935—1937: Пясочынска-Кіраўскі.