Публічная лекцыя «Берасцейская Біблія: Адкрыты дотык»

27 верасня супрацоўнікі Бібліятэкі БДТУ наведалі публічную лекцыю Аляксандра Сушы «Берасцейская Біблія: Адкрыты дотык» у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Берасцейская Біблія лічыцца самым вялікім, каштоўным і прыгожым беларускім выданнем XVI-XVIII стст. Кніга стала сапраўднай лягендай, якую навукоўцы заслужана называюць шэдэўрам кніжнай культуры эпохі Адраджэння.

Факсімільнае ўнаўленне помніка прымеркавана за 1000-гадовага юбілею Берасця і з’яўляецца сумесным праектам Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і кампаніі «Белнафтстрах» пры ўдзеле выдавецкага дома «Сегмент». Факсіміле выканана з захаваннем арыгінальнага памеру, выгляду паперы, рукапісных надпісаў, пазнак і іншых асаблівасцей па падставе асобніка, які належыў Багуславу Радзівілу.

              

 

Читайте также: