Сяргей Іванавіч Грахоўскі — 105 год з дня нараджэння

Сяргей Іванавіч Грахоўскі (1913 — 2002)

беларускі паэт, празаік і перакладчык

Дэбютаваў вершам у 1926.

Аўтар зборнікаў паэзіі «Дзень нараджэння», «Чаканне», «Табе зайздросціць сонца», «Памяць», «Тры вымярэнні», «Вершы», «Паэма дарог», «Зазімак», «Лірыка», «3ачараванасць», «Асеннія гнёзды», «Кругі надзеі», «Верую», «І радасць і боль».

Выйшлі кнігі вершаў для дзяцей «Ад вясны да вясны», «Сёння і заўтра», «Гарыць касцёр», «Сонечная сцежка», «Знаходка», апавяданняў «Агеньчык у акне».

Аўтар нарысу «Горад маладосці», зборніка апавяданняў «Які вялікі дзень», дакументальных аповесцяў «Рудабельская рэспубліка», «Суровая дабрата», аповесцяў «Ранні снег», «Гарачае лета», «Сустрэча з самім сабою», «Споведзь», кнігі ўспамінаў «Так і было».

Выступаў і як публіцыст. Выдаў кнігу «Мінск» і нарыс на маральна-этычную тэму «Бацькі і дзеці». Аўтар успамінаў пра перыяд рэпрэсій (аўтабіяграфічная трылогія «Такія сінія снягі», «Зона маўчання», «З воўчым білетам»).

Пераклаў на беларускую мову «80 000 кіламетраў пад вадой» Ж. Верна (1937, з Ю. Лявонным), аповесць «Ваенная тайна» А. Гайдара (1936), раман «Крушэнне» Р. Тагора (1958), «Выбраныя вершы і паэмы» А. Блока (1980), кнігу лірыкі М. Дудзіна «Пасля спаткання» (1984), асобныя творы А. Пушкіна, Т. Шаўчэнкі, У. Маякоўскага, Я. Райніса, С. Ясеніна, Лесі Украінкі, П. Варанько, М. Забалоцкага, А. Твардоўскага і іншых паэтаў.