Творчыя партрэты: Бараноўскаму Станіславу Іванавічу — 65 год

Бараноўскі Станіслаў Іванавіч – загадчык кафедры, доктар эканамічных навук, прафесар.
У 1980 г. скончыў з адзнакай Маскоўскі тэхналагічны інстытут мясной і малочнай прамысловасці.
З 1999 г. працуе ў БДТУ.
З’яўляецца намеснікам старшыні савета па абароне доктарскіх дысертацый пры БДТУ (г. Мінск), член савета па абароне кандыдацкіх дысертацый пры БДУ (г. Мінск),  член рэдкалегіі часопіса «Эканоміка і кіраванне», член рэдкалегіі часопіса «Новая эканоміка».
Бараноўскі С.І. — член Савета БДТУ, член Савета ІЭФ.

Навуковыя інтарэсы: удасканаленне маркетынгавай дзейнасці прадпрыемстваў , эфектыўнасць лагістычных сістэм у галінах хіміка-ляснога комплексу.
Педагагічная дзейнасць: Эканамічная тэорыя, Мікраэканоміка, Міжнародны маркетынг, Тэорыя галіновых рынкаў.