Уладзіміру Іванавічу Карызне — 80 год

беларускі паэт, перакладчык

Першы верш надрукаваў у 1956 г. (газета «Чырвоная змена»).

Аўтар зборнікаў паэзіі «Край мой сінявокі», «Жураўліны досвітак», «Святло ліўня», «Цеплыня», «Цішыня баразны», «Шумяць вербы», «Музыка ў свеце», «Расколіна на Звоне Свабоды», «Душы разгуканай мелодыя», «Хвіліна святла», «Доля Русь наша Белая».

Аўтар кніжак вершаў для дзяцей «На сяле ў бабулі», «Кыонг і яго сябры», «Малююць дзеці» (з А.Вольскім), «Зямля — два паўшар’і», «Мір і сонейка для ўсіх».

Больш за двухсот вершаў пакладзена на музыку лепшымі беларускімі кампазітарамі. Выдадзены зборнікі песень «Клубныя вечары», «Люблю цябе, Белая Русь», «Салавей спявае».

Пераклаў зборнік вершаў А.Матуціса «Мамін пірог», шматлікія вершы дзіцячых пісьменнікаў для серыі «Бібліятэка дзіцячай літаратуры народаў СССР».

Аўтар слоў гімна Беларусі.