Вячаслаў Уладзіміравіч Адамчык — 85 год з дня нараджэння

Вячаслаў Адамчык (1933 — 2001) — беларускі празаік, драматург, кінасцэнарыст.

Дэбютаваў вершамі ў 1952. Першае апавяданне апублікавана ў 1957 г.

Аўтар зборнікаў прозы «Свой чалавек» (1958), «Млечны шлях» (1960), «Міг бліскавіцы» (1965), «Дзікі голуб» (1972), «Дзень ранняй восені» (1974), «Раяль з адламаным вечкам» (1990) і раманаў «Чужая бацькаўшчына» (1978), «Год нулявы» (1983), «І скажа той, хто народзіцца…» (1987), «Голас крыві брата твайго» (1990).

Напісаў сцэнарыі да дакументальных фільмаў «Іван Мележ» (зняты ў 1977), «Валянцін Таўлай» (зняты ў 1978), «Дзядзька Якуб» (зняты ў 1981), п’есу «Раіса Грамычына» (1989).

Пераклаў кнігу балгарскіх народных казак «Незвычайны асілак» (1961), паасобныя творы М. Прышвіна, Ю. Казакова, С. Залыгіна і інш.