“ВЯЛІКІ ПЯСНЯР БЕЛАРУСІ”

20.12.2018 г. літаратурны клуб “Ветліца” сумесна з бібліятэкай БДТУ правялі акцыю “Чытаем разам!”, прысвечаную 220-годдзю з дня нараджэння славутага польскага і беларускага паэта Адама Міцкевіча (24.12.1798 — 27.11.1855).

Будучы паэт нарадзіўся каля Наваградка, з 1824 г. адпраўлены ў высылку ў Расію, з 1829 г. жыў у Германіі, Чэхіі, Швейцарыі,Італіі, Францыі. Памёр у Канстанцінопалі 27.11.1855 г. Пахаваны быў у Парыжы, у 1890 г. прах паэта перавезлі ў Кракаў, перапахавалі ў катэдральным саборы Вавельскага замка.

Пачынальнік рамантызму ў беларускай літаратуры. Звярнуўшыся да невычэрпных крыніц беларускай народнай творчасці, паэт высока ўзняў яе на шчыт славы, паказаў яе чароўнае хараство перад усім светам і перад самімі беларусамі. А беларускую мову называў “самай гарманічнай і з усіх славянскіх моў найменш змененай”.

У сваіх вершах, санетах, баладах, эпічных паэмах, драматычнай паэме “Дзяды”, і шэдэўры сусветнай літаратуры – эпічнай паэме “Пан Тадэвуш” – паэт усебакова і з вялікай любоўю паказаў Беларусь (якая на той час называлася Літва). Уся творчасць Адама Міцкевіча – гэта сапраўдны гімн Беларусі.

Творчасць Адама Міцкевіча, у якой бліскотна адбілася цэлая эпоха ў жыцці беларускага народа, павінен ведаць кожны студэнт, кожны беларус, які хоча называць сябе культурным чалавекам.

На сустрэчы Савіцкая Надзея Яўсееўна расказала пра жыццёвы і творчы шлях паэта, яго ролю і месца ў беларускай літаратуры і беларускім адраджэнні XIX ст. Студэнты прачыталі творы Адама Міцкевіча.

Інфармацыю падрыхтавала кіраўнік літаратурнага клуба Н. Я. Савіцкая

 

Читайте также: