Вынікі выставы да Дня роднай мовы

Ужо ў 20 раз у Беларусі адзначаецца Дзень роднай мовы. З нагоды такой падзеі бібліятэка БДТУ разам з кафедрай беларускай філалогіі і літаратурным клубам «Ветлица» правялі запамінальнае мерапрыемства.

Бібліятэка прадставіла каля 140 кніг на беларускай мове з фонду мастацкай літаратуры. Цэнтрам выставы па праве лічылася літаратура Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, якому ў 2020 годзе споўнілася бы 90 гадоў. Таксама на стэндзе былі кнігі беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў і асобнікі літаратурна-мастацкага альманаха «AVE» клуба «Ветлица».

Адкрыла выставу студэнтка 2 курса факультэта ПіМ з вакальным нумарам на беларускай мове. Удзельнікі клуба «Ветліца» чыталі вершы беларускіх аўтараў, а таксама ўласнага сачынення.

Читайте также: