Выстава альтэрнатыўнай фатаграфіі «Гумойл»

афиша Гумойл

Запрашаем на выставу альтэрнатыўнай фатаграфіі «Гумойл», якая экспануецца ў холе бібліятэкі Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Gumoil — сплаў лічбы, святла і таемнасці — старадаўняя фатаграфічная тэхніка XIX – пачатку XX века. Гэтая тэхналогія ўпершыню была скарыстана ў 1858 годзе. Дзякуючы адсутнасці якіх-небудзь хімічна актыўных соляў у гатовай выяве, атрыманыя такім шляхам адбіткі былі больш бяспечныя і даўгавечныя. А дзякуючы выкарыстанню матэрыялаў, прызначаных для мастацкіх прац — баваўнянай паперы і алейным фарбам — гуміарабікавыя здымкі валодаюць унікальнымі архіўнымі ўласцівасцямі, параўнальнымі з жывапісам на палатне. Такія карціны як быццам сціраюць сабой час, простыя сюжэты становяцца падобнымі чымсьці на гравюру, ксілаграфію або старадаўні малюнак алоўкам. Алейныя адбіткі ўнікальныя. Кожная карціна непаўторная. Аўтар атрымлівае поўную свабоду ўзаемадзеяння з аб’ектам, праз алей, святло і цені пакідаючы на паперы свае адносіны да сюжэту і пасланне гледачу.

Беларускія фатографы Кульпановіч Дзмітрый, Калашнікаў Ігар, Дрыбас Анатоль, Ведзень Віктар дэманструюць майстэрства гуміарабікавага фотадруку.

Выстава «Гумойл» — вынік паездак па Беларусі, пленэраў, лекцый, майстар-класаў, працы ў лабараторыі за мінулыя 2,5 гады. На выставе прадстаўлена 20 работ, створаных за апошнія гады. Экспазіцыя ўключае ў сябе фатаграфіі розных жанраў: пейзаж, дзікая прырода, нацюрморт, партрэт, стрыт, графіка. Мэтанакіравана для выставы была падрыхтавана і надрукавана работа «Вялес», якая зроблена пры дапамозе нейрасетак — так званага «штучнага інтэлекту».

Выстава «Гумойл» незвычайная тым, што студэнты змогуць пазнаёміцца з працамi, зробленымі пры дапамозе нейрасетак i надрукаванымi ў тэхніцы XIX стагоддзя.

Выстава экспануецца: г. Мінск, вул. Свярдлова, 13а, БДТУ, бібліятэка.

Час працы: панядзелак-субота, 9.00 – 17.00.

 

 

Читайте также: