100-годдзе Васіля Быкава

 

19 чэрвеня прайшло 100 гадоў з дня нараджэння народнага пісьменніка Беларусі, удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Васіля Быкава.

Імя Васіля Быкава шырока вядома не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Беларускі пісьменнік атрымаў сусветнае прызнанне дзякуючы ўменню паказаць лёс чалавека ў гады ваеннага ліхалецця. Васілю Быкаву ў гэтым спісе адведзена адно з першых месцаў, яго проза — лепшы здабытак сусветнай мастацкай літаратуры пра вайну. Быкаў пісаў пра яе народную праўду, тое, што бачыў і перажыў сам, што пачуў ад людзей. Народным пісьменнікам ён быў не толькі па званні — такім быў прызнаны чытачамі.

Творчасць Васіля Быкава яшчэ доўга будзе выклікаць цікавасць чытачоў. Яго творы адразу абпальваюць людскія сэрцы, трывожаць душу, прымушаюць думаць, вярэдзяць памяць.

Запрашаем усіх пазнаёміцца з творчасцю народнага пісьменніка на абанемент мастацкай літаратуры з 8.00 да 17.00!

Читайте также: