Акцыя «Чытаем разам»

20 лістапада 2018 года  літаратурным клубам “Ветліца” і бібліятэкай БДТУ было праведзена сумеснае мерапрыемства “Непрыручаная птушка Палесся”, прымеркаванае да дня нараджэння паэткі Яўгеніі Янішчыц, якая была і застаецца ў айчыннай паэзіі зоркай першай велічыні.

Мэта акцыі “Чытаем разам!” – праз чытанне вершаў і інфармацыю пра жыццёвы і творчы лёс паэткі  наблізіць паэзію да кожнага ўдзельніка і слухача, дзякуючы высокай паэзіі ўзвысіцца над бытам і паўсядзённасцю жыцця, узбагаціцца духоўна.

Акцыя пачалася ў 13.20 ў чытальнай зале бібліятэкі. Усе прысутныя маглі пазнаёміцца з творчасцю Я.Янішчыц, дзякуючы выставе, якую наладзіла бібліятэка.


Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я. расказала пра творчасць Яўгеніі, прачытала некалькі яе вершаў. Члены літаратурнага клуба Андросава Вераніка(ПіМ), Уласенка Дзмітрый(ПіМ), Данілевіч Вольга (ТАР), Філіповіч Вікторыя(ФІТ) і Чубараў Арсеній (ХТТ) прачыталі вершы Янішчыц, якія яны выбралі самі, знаёмячыся з яе творчасцю.


Адметным было выступленне грамадзяніна Турцыі Альпэрэна Чэціна, які вучыцца ў БДТУ на падрыхтоўчых курсах. Ён прачытаў верш Я.Янішчыц “Люблю, калі сыдуць марозы…” на беларускай, рускай і турэцкай мовах.  Ён турэцкі паэт і пераклад зрабіў сам.

І закончылася сустрэча музыкальнай кампазіцыяй, якую выканала на скрыпцы Лізавета Дэзіс (ТАР).

Інфармацыю падрыхтавала кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я.

Читайте также: