Акцыя-марафон «75 крокаў да вызвалення»

15 мая ў студэнцкай чытальнай зале БДТУ бібліятэка сумесна з літаратурным клубам «Ветліца» правялі літаратурна-мастацкія чытанні, прысвечаныя Акцыі-марафону «75 крокаў да вызвалення».

 

Мерапрыемства пачалося з уступнага слова Н. Я. Савіцкай, кіраўніка клуба. Яна пранікнёна распавяла пра жахі вайны, нечалавечнасць фашыстаў… Пра тое, які гэта вялікі скарб — наша жыццё і незалежнасць нашай краіны.

Удзельнічалі 13 чытальнікаў: студэнты БДТУ факультэтаў ПіМ, ТАР, ХТТ, ІЭФ, ФІТ, таксама прысутнічалі замежныя студэнты. Гучалі творы з літаратурна-мастацкага альманаха «AVE», уласныя творы ўдзельнікаў, творы классікаў беларускай літаратуры. Слухачы разам з чытальнікамі пражывалі кожны твор, праводзілі апладысментамі кожнага выступоўцу.

У заключэнні кіраўнік клуба Н. Я. Савіцкая шчыра падзякавала ўсім прысутным і ўдзельнікам чытанняў.

Читайте также: