Фотавыстава «Беларускія прыгажуні»

Запрашаем наведаць фотавыставу Альфрэда Мікуса «Беларускія прыгажуні» (жаночы вобраз у календары народных абрадаў).

Вобраз беларускіх жанчын у сваіх працах стварае фатограф і фотажурналіст Альфрэд Мікус, сябра праўлення народнага фотаклуба “Мінск”, удзельнік Беларускага саюза фотамастацтва і Міжнароднай асацыяцыі фотамастацтва FIAP, уладальнік шматлікіх дыпломаў і медалёў міжнародных фотавыстаў, эксперт журы міжнародных фотаконкурсаў.

Арганізатарам выставы сумесна з фатографам выступіла Бібліятэка Беларускага Дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, а таксама Размеркаваная галерэя «Фотамастацтва».

У традыцыйнай культуры беларусаў роля жанчыны спрадвеку была выключнай. Жанчына — не толькі руплівая гаспадыня, клапатлівая жонка і маці, але і выканаўца шматлікіх абрадаў, знаўца фальклору, захавальніца спадчыннай мудрасці і духоўных каштоўнасцей народа. Не з’яўлялася выключэннем і абраднасць беларускага народнага календара. Практычна на кожным з этапаў гадавога кола жаночы вобраз раскрываецца ў дынаміцы, праз выкананне пэўных абрадавых дзеянняў магічнага і сімвалічнага характару, накіраваных на забеспячэнне, захаванне і перадачу традыцыйных каштоўнасцей.

Паглядзець выставу можна з 1 красавіка па 1 мая ў бібліятэцы БДТУ па адрасу: вул. Свярдлова 13а. Працуе бібліятэка панядзелак–субота 8:00–17:00, нядзеля — выхадны дзень.

Читайте также: