Інтэрв’ю на першым нацыянальным канале беларускага радыё

Інтэрв’ю з загадчыкам аддзела бібліятэкі Святланай Знайдзюк у аўтарскім праекце Валянціны Стэльмах «Эпізоды вайны» на першым нацыянальным канале беларускага радыё аб ветэранах вайны БДТУ.

Бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта належыць нямала добрых спраў па вывучэнні і захаванні гісторыі, у тым ліку старонак Вялікай Айчыннай вайны. Раней тут працавалі былыя ўдзельнікі тых падзей, а пэўны час бібліятэку ўзначальвала знакамітая франтавая медсястра, узнагароджаная медалём Флоренс Найцінгейл – Соф’я Адамаўна Кунцэвіч. Гэта ёй належыць вядомая ўсяму свету фраза: «Я, Соф’я Кунцэвіч, прыйшла ў Берлін, каб забіць вайну».

Невялікага расточку, байцы звалі яе «кнопачкай», з прыгожымі пакладзістымі кудзеркамі, добрым, пяшчотным позіркам – яна была любіміцай стралковага батальёна. А яшчэ – строгая, адважная і мужная. Кажучы словамі вядомай паэтэсы Юліі Друнінай:

«Я тем гордилась, что среди огня
Мужчины в окровавленных шинелях
На помощь звали девушку – меня!..»

Кажуць, што гэтыя радкі і пра яе, гвардыі лейтэнанта медыцынскай службы стралковага батальёна 261-ай дывізіі Закаўказскага фронту Соф’ю Кунцэвіч.

Читайте также: