Міжнародны дзень роднай мовы

Бібліятэка БДТУ віншуе вас з Міжнародным днём роднай мовы! Гэты дзень з’яўляецца асаблівым і важным, бо родная мова — гэта не толькі сродак зносін, але і сімвал нашай культуры, гісторыі і нацыянальнай ідэнтычнасці.

Кожная мова ўнікальная і прыгожая па-свойму. Яна адлюстроўвае багацце нашай нацыянальнай культуры, перадае традыцыі і каштоўнасці.

У рамках Міжнароднага дня роднай мовы літаратурны клуб «Ветліца» сумесна з бібліятэкай праводзяць літаратурныя чытанні «Роднай моваю замілаванне». Запрашаем на сустрэчу 21 лютага ў 14:20 у чытальную залу №2.

Читайте также: