“Нязгасная зорка беларускай зямлі”
6 снежня 2018 года літаратурным клубам “Ветліца” і бібліятэкай было праведзена сумеснае мерапрыемства “Нязгасная зорка зямлі беларускай”, прымеркаванае да дня нараджэння Максіма Багдановіча (9.11.1891 – 25.5.1917), які быў і застаецца нязгаснай зоркай беларускай літаратуры.
Мэта акцыі “Чытаем разам!” – праз чытанне вершаў і інфармацыю пра жыццёвы і творчы лёс паэта наблізіць паэзію да кожнага ўдзельніка і слухача, дзякуючы высокай паэзіі ўзвысіцца над бытам і паўсядзённасцю жыцця, узбагаціцца духоўна.
Акцыя пачалася ў 13.15 ў чытальнай зале бібліятэкі. Усе прысутныя маглі пазнаёміцца з творчасцю Максіма Багдановіча, дзякуючы выставе, якую наладзіла бібліятэка.
Кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я. расказвала пра жыццё і творчасць Максіма Багдановіча, а члены літаратурнага клуба чыталі вершы паэта.
Адметным было выступленне грамадзяніна Турцыі Альпэрэна Чэціна, які вучыцца ў БДТУ на падрыхтоўчых курсах. Ён прачытаў верш Максіма Багдановіча “Я хацеў сустрэцца з вамі на вуліцы…” на беларускай, рускай і турэцкай мовах. Ён турэцкі паэт і пераклад зрабіў сам. А яшчэ ён пераклаў на турэцкую мову верш “Маладыя гады”, які прачыталі на трох мовах яго землякі Осман, Бурджу і Алі.
Вядучая Савіцкая Н.Я.
Чытальнікі вершаў:
- Грышук Аліна (ІПіМ-4) Санет “Паміж пяскоў егіпецкай зямлі”
- Ваўчкоў Аляксей (ІФІТ-9) Свяча бліскучая зіяе
- Краснабаева Юлія (ІПіМ-4) Слуцкія ткачыхі
- Данько Вольга (ІПіМ-4) Лявоніха
- Данілевіч Вольга (ІІІ ТАР-8) Зімой
- Осман (Турцыя) Маладыя гады (па- турэцку; пераклад Чэціна Альпэрэна))
- Бурджу (Турцыя) Маладыя гады (па-руску)
- Алі (Турцыя) Маладыя гады (па-беларуску) (Падрыхтоўка Міксюк Р.В.)
- Макарэвіч Сяргей (ІФІТ-9) Жывеш не вечна, чалавек
- Турэйка Дмітрый (ІХТТ-4) Байка” Варона і чыж”
- Скок Інэса (ІУ ПіМ-5) Па-над белым пухам вішняў
- Тарасенка Дзіяна (ІІПіМ-3) Русалка
- Савіцкая Н.Я. Больш за ўсё на свеце жадаю я…
- Уласенка Дмітрый (ІІПіМ-2) Страцім-лебедзь
- Чэцін Альпэрэн (Турцыя) Я хацеў бы спаткацца з вамі на вуліцы (бел., рус. і турэцкая мовы, уласны пераклад)
Інфармацыю падрыхтавала кіраўнік літаратурнага клуба Савіцкая Н.Я.