Сустрэча з Уладзіславам Завальнюком адбылася 1 снежня
1 снежня ў чытальнай зале №1 бібліятэкі БДТУ адбылася сустрэча з настаяцелем касцёла Святых Сымона і Алены, ксяндзом канонікам, кандыдатам гістарычных навук Уладзіславам Завальнюком.
Сустрэча пачалася з уступнага слова дырэктара бібліятэкі Святланы Баляславаўны Знайдзюк. Яна паведаміла слухачам пра жыццёвы шлях ксяндза Уладзіслава.
Настаяцель касцёла Святых Сымона і Алены гутарыў з слухачамі аб здароўі, сям’і, рэлігіі, здаровым ладзе жыцця і іншых вечных каштоўнасцях.
Сустрэча “Этыка жыцця” выклікала неверагодную зацікаўленнасць сярод студэнтаў, выкладчыкаў і супрацоўнікаў універсітэта.
Таксама ў кнізе водгукаў і прапаноў ксёндз канонік Уладзіслаў Завальнюк пакінуў прыемныя словы ў адрас універсітэта.