Запускаем флэшмоб да Дня маці! #маманехвалюйся

З 8 па 14 кастрычніка ў Беларусі праходзіць Тыдзень маці.

Мама — самы дарагі ў свеце чалавек. Менавіта яе парады дапамагаюць нам у цяжкіх сітуацыях. І дадому, дзе чакае маці, хочацца вяртацца заўсёды. Таму не лішнім будзе нагадаць ёй пра сваё каханне і павіншаваць са святам незвычайным спосабам. 💗

Бібліятэка БДТУ сумесна з прафкамам традыцыйна запускае хэштэг #маманехвалюйся! Прапануем падняць маці настрой крэатыўным фота і заадно лішні раз папярэдзіць, дзе вы, каб яна не хвалявалася. Фота са спецыяльнай паштоўкай можна зрабіць у бібліятэцы 🙂

Публікуйце свае фота з хэштегам #маманехвалюйся ў сацсетках, адзначайце акаунт бібліятэкі @bibl_belstu ў гісторыях инстаграм. Самыя цікавыя і крэатыўныя мы апублікуем у нас на сайце. Аўтара найбольш арыгінальнай ідэі чакае падарунак!

Читайте также: