21 лютага — Дзень роднай мовы
21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы.
Бiблiятэка БДТУ падрыхтуе выставу «Час чытаць на роднай мове», дзе чытачам прапануюць творы беларускiх пісьменнікаў.
У рамках свята адбудзецца акцыя БРСМ «Дранiк-ART». Усе жадаючыя будуць мець магчымасць паспрабаваць беларускую нацыянальную страву — дранiкi.
У 13.15 бiблiятэка запрашае на паседжанне лiтаратурнага клуба «Ветлiца» у студэнцкай чытальнай зале.
Беларускiя дзеячы пра родную мову
Ніякае багацце людзей не бывае даражэйшым за іх родную мову. (Я.Колас)
Роднае слова — гэта першая крыніца, праз якую мы пазнаём жыццё і акаляючы нас свет. (Я.Колас)
Трэба любіць, ведаць і шанаваць мову свайго народа і ўмець дасканала валодаць ёю. (Я.Колас)
Толькі праз родную мову чалавек можа стаць беларусам, бо ў ёй хімія і фізіка, гісторыя і батаніка, эканоміка і культура таго, што называецца нацыяй, народам. (Я.Сіпакоў)
Мова — гэта вялікі народны скарб. Яе нельга не паважаць, як нельга не паважаць родны народ. (І.Мележ)
Не саромся, беларус, гаманіць па-свойму — на роднай мове бацькоў і дзядоў сваіх. Шануй сваю мову, шануй свае песні, свае казкі, звычаі і ўсё роднае — гэта спадчына дзядоў і вялікі нацыянальны скарб. Толькі тады цябе ўсе будуць шанаваць як чалавека, калі сам сябе будзеш шанаваць — калі не адкінеш свайго нацыянальнага ўласнага багацця. А першы скарб нацыянальны — гэта родная мова. (З.Бядуля)
Хто не шануе родную мову, той не шануе сябе самога, ні свой род, ні сваіх дзядоў-бацькоў, якія той жа мовай гаварылі. (В.Ластоўскі)
Хто саромеецца роднай мовы, варты таго, каб і яго добрыя людзі саромеліся. (В.Ластоўскі)
Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі. (Ф.Багушэвіч)
Ігнараваць мову — гэта значыць ігнараваць народ, нацыю. (П.Пестрак)
Любіце і шануйце, як святыню, роднае слова, з якім вас літасцівы Бог на свет пусціў. (Ф.Скарына)
Родная мова, быццам цэмент, звязвае людзей. Яна дае ім найлепшы спосаб разумець адзін аднаго, адной думкай жыць, адной долі шукаць. (Цётка)
Кожны народ мае хаця б адзін геніяльны творы, і гэты твор – мова. (А.Разанаў)
Незвычайнае хараство і зладжанасць чуецца нам у гучанні роднага слова. (А.Крывіцкі)
Хто забыў сваіх продкаў — сябе губляе, хто забыў сваю мову — усё згубіў. (У.Караткевіч)
Мова, прыгожае пісьменства, паэзія, музыка ‒ сродак сувязі між душамі людзей, вышэйшы сродак. (У.Караткевіч)
Там, дзе не шануюць роднай мовы, мялеюць рэкі, нішчацца дубровы, народ той мёртвы, а той край нямы. (Г.Бураўкін)
Без усведамлення, што такое мова ў жыцці народа, што такое нацыянальная культура, нацыянальная гісторыя, у народа не можа быць будучыні. (Н.Гілевіч)
Мова – аснова не толькі нацыянальнай культуры, але і існавання нацыі, існавання этнасу.(В.Быкаў)