25 сакавіка ў бібліятэцы БДТУ адбылася iмпрэза

25 сакавіка ў бібліятэцы БДТУ адбылася iмрэза «Вялікая Айчынная вайна ў творах беларускіх аўтараў», арганізаваная намеснікам дэкана факультэта ТАР  Рыжанковым Ігарам Міхайлавічам. Вядучай стала старшыня прафбюро факультэта ТАР Ганна Арабейка. Мастацкі абанемент прадставіў тэматычную выставу літаратуры.

 

ІмпрэзаІмпрэзаВыстава

Кажуць, калі грукочуць гарматы, музыка маўчыць. Але ад першага да апошняга дня вайны не гасаюць галасы паэтаў. І гарматная кананада не магла заглушыць яго. Ніколі так да голасу паэта не прыслухоўваліся чытачы.

 

Адзін з такіх вершаў — “Палякам” аўтара М. Танк — расказаў Лябедзька Міхаіл — студэнт першага курса другой групы лесагаспадарчага факультэта.

Імпрэза

 

У гады вайны з новай сілай загучала і тэма любоўнай лірыкі. Дар’я Цішко — студэнка другога курса першай группы факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў расказала верш М. Танка “Ты сёння далёка…”.

Імпрэза

 

Верш, які добра адлюстроўвае ваенную пару — “Няма Безыменных герояу” Станіслава Валодзька. З ім выступіла Яна Ахарцова — студентка першага курса пятай группы факультэта інфармацыйных тэхналогій.

Імпрэза

 

Шмат выдатных вершаў былі народжаныя вайной. Адны з іх, згуляўшы сваю велізарную агітацыйную ролю, засталіся дакументам ваеннага часу. З такiм вершам — “Беларускі фронт” Пятруся Броўкі — выступіла Лізавета Чапялевіч — студэнка другога курса першай групы факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў.

Імпрэза

 

Мы не маем права забыць жахі гэтай вайны, каб яны не паўтарыліся ізноў. Мы не маем права забыць тых салдат, якія загінулі дзеля таго, каб мы зараз жылі. Мы абавязаны ўсё памятаць…Шалыга Вераніка — студэнтка другога курса першай групы факультэта тэхналогіі арганічных рэчываў выступіла з вершам Любдмілы Воранавай » Краіна мае абеліскі…».

Імпрэза

Дзякуем усім студэнтам за ўдзел у імпрэзе і чакаем у бібліятэцы зноў!

Читайте также: