Запрашаем на фотавыставу «Водар кахання»!
Запрашаем на фотавыставу «Водар кахання»!
Пэўна, у кожнага ён свой — водар кахання. Салодкі пах язміну, падфарбаваны горкім бэзам, шалёныя пахі вясны — самай пары для нараджэння кахання. Летнія лятучыя водары: ліпы, ружы, лілеі, флоксаў. Плямкі матылькоў, якіх вабіць пах летніх лугоў.
Як сыходзіць лета — прыходзяць багатыя восеньскія дні. Дні вяселляў, убраныя восеньскімі кветкамі з цягучым, падобным на пах смалы, водарам. Усе крэпкае восенню – каханне, водары, радасць, смак.
Зіма абнуляе жыцце, белы снег, як экран для нашых ўспамінаў, як чыстая папера, на якой мы пачнем запісваць пажаданні на Новы год. Будзем чакаць вясну побач з каханымі і блізкімі. І зноў усе паўторыцца – вясна, лета, восень, зіма. І кожны будзе помніць свой водар кахання.
На нашай выставе вы ўбачыце фотаздымкі жывых кветак, матылькоў у натуральным асяроддзі, нацюрморты і букеты. Чатыры аўтары- чатыры погляды. Няхай у вас, дарагія гледачы, наша выстава абудзіць цеплыя і прыемныя ўспаміны, застанецца ў сэрцы да наступнай сустрэчы!
Выстава праходзіць у холе бібліятэкі.