Запрашаем паслухаць Калядныя песні!
Найвядомейшыя прыгожыя Калядныя песні (Christmas Carols) загучаць па-беларуску пад беларускія гуслі! 17 снежня запрашаем усіх на мерапрыемства, прысвечанае юбілею кафедры турызму, прыродакарыстання і паляўніцтвазнаўства.
Чараўніцтва еўрапейскіх калядных і навагодніх спеваў натхняла беларускіх паэтаў ва ўсе часы! «Ціхая ноч» у перакладзе Наталлі Арсенневай даўно стала класікай нашай паэзіі. А без песні «Звон звініць» (Jingle Bells у перакладзе Алега Хаменкі) ўжо немагчыма ўявіць сабе гэтыя святочныя дні.
Гуслі — наш старадаўні і неверагодна мілагучны інструмент. Толькі паслухайце, як гучаць калядныя песні пад гуслі!
Каляды — час цудаў, спадзяванняў, чакання радасці і святла. Час дарыць і атрымліваць падарункі. Час ствараць святочную чароўную атмасферу для сваіх блізкіх, для сяброў і для сябе!
Чакаем Вас 17 снежня у 17:30 у студенцкай чытальнай зале!